СТАРАДАЎНІЯ МАПЫ БЕЛАРУСІ

Запрашаем на выставу «Беларусь на старадаўніх геаграфічных мапах» з прыватнай калекцыі Эдуарда Куфцерына (прадастаўлена Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь).

С 23 ліпеня ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В.А. Грамыкі пачала работу выстава «Беларусь у старадаўніх геаграфічных мапах» з прыватнай калекцыі Эдуарда Куфцерына (прадастаўлена Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь).

У глыбокай старажытнасці чалавек добра ведаў наваколле і ўмеў яго адлюстраваць з дапамогай вострых абломкаў камянёў і костак на пяску, снезе, бяросце, напісаць на папірусе. Па гэтым картаграфічным малюнкам старажытны чалавек вызначаў шляхі, месцы палявання і іншае.

Падобна шматлікім галінам навуковыя вытокі сучаснай картаграфіі і геаграфіі бяруць пачатак у антычнай Грэцыі. Грэкі ўсталявалі шарападобнасць зямлі і вылічылі яе памеры. Ім належаць першыя картаграфічныя праекцыі і ўвядзенне ў навуковы ўжытак мерыдыянаў і паралеляў. Яны з’яўляюцца стваральнікамі геаграфічных карт у строга навуковым разуменні гэтага тэрміна.

З пачатку XVI стагоддзя ў Еўропе адбываецца імклівае развіццё картаграфіі, і ўжо да сярэдзіны стагоддзя большасць еўрапейскіх дзяржаў валодаюць досыць падрабязнымі картамі сваіх тэрыторый і прылеглых да іх краін.

Старажытныя геаграфічныя мапы ўяўляюць сабой унікальныя гістарычныя артэфакты. У іх, як і на карцінах вялікіх мастакоў альбо ў архітэктурных шэдэўрах можна ўбачыць асаблівасці часу. Вельмі часта карты мастацка афармлялі, дэкарыравалі малюнкамі караблёў, упрыгожвалі віньеткамі, дапаўнялі надпісамі на лацінскай мове, якія распавядаюць пра важныя падзеі ў гісторыі краіны, гандлёвым суднаходстве, буйных гарадах, адукацыйных установах. Цікавая форма падачы надпісаў, з дапамогай якіх нібы вядзецца дыялог з тым, хто вывучае карту. Да гледачу звяртаюцца як да назіральніку, яму даюцца практычныя парады, як варта разумець карту.

На выставе наведвальнікі пазнаёмяцца с гістарычнымі геаграфічнымі мапамі Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Эўропы і свету, у якіх праз прастору і час майстры здолелі данесці да нас сваё вобразнае, візуальнае бачанне сябе, нашай краіны і народа.

Выстава праходзіць па адрасе: вул. Уладзіміра Леніна, 6А, 2-гі паверх (Аршанская гарадская мастацкая галерэя В.А. Грамыкі). Час працы: с 10.00 до 18.00, штодня, акрамя панядзелка.