С праздником!!!!

“Шмат разоў і многімі спосабамі прамаўляў здаўна Бог да бацькоў нашых праз прарокаў. У апошнія ж гэтыя дні прамовіў Ён да нас праз Сына…”

(Пасланне да Габрэяў 1,1-2)

Хрыстос нарадзіўся! Праслаўляем Яго!

Бог размаўляе са сваім народам сапраўды рознымі спосабамі. Гаворыць так, каб мы Яго маглі пачуць і зразумець. І менавіта таму ў гісторыі чалавецтва надыйшоў такі момант, калі Бог стаўся для нас, людзей, вельмі блізкі. Ён проста прыняў кволае і недасканалае чалавечае цела і нашую гісторыю. Ён прыйшоў на зямлю, каб перажыць разам з намі самотнасць, беднасць, хваробы, незразуменне, страх і нават смерць. Бог для чалавека стаўся вельмі блізкім. Таму Біблія называе Яго “Эммануіл”, што азначае “з намі Бог”.

Паважаныя жыхары Оршы! Дазвольце ад імя ўсіх каталікоў нашага горада павіншаваць Вас са святамі Божага Нараджэння. Няхай Хрыстос, нягледзячы на розныя цяжкасці, станецца для вас вельмі блізкім Богам-Эммануілам і мы не цураючыся сваёй веры, адчынім нашыя сэрцы і жыццё ў чарговы раз для Яго.

Ад імя каталікоў Оршы

Айцец Вадзім Мізер МІС Настаяцель касцёла Святога Юзафа