Рэспубліканская выстава «Зямля пад белымі крыламі», прысвечаная 90-годдзю Уладзіміра Караткевіча

З 26 лістапада 2020 года ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В.А.Грамыкі і Аршанскім музеі Уладзіміра Караткевіча пачне работу Рэспубліканская выстава «Зямля пад белымі крыламі», прысвечаная 90-годдзю аднаго з найбольш яркіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя – Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

Беларускі пісьменнік і паэт, драматург і сцэнарыст, публіцыст, крытык і перакладчык нарадзіўся 26 лістапада 1930 года ў горадзе Оршы. Творы Уладзіміра Караткевіча карысталіся і карыстаюцца неверагоднай папулярнасцю. Яго кнігі перакладзены на дзясяткі моў свету, а сам ён і па гэты дзень з’яўляецца адным з самых запатрабаваных беларускіх аўтараў.

Дадзены выставачны праект з’яўляецца адным з мерапрыемстваў у рамках юбілейнай праграмы. Яго арганізатарамі выступілі Аршанскі раённы выканаўчы камітэт, установа культуры «Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны», а таксама грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз мастакоў».

«Зямля пад белымі крыламі» – нарыс Уладзіміра Караткевіча, прысвечаны Беларусі. У ім аўтар паказвае прыгажосць роднай прыроды. Як адзначаў Уладзімір Сямёнавіч, нарыс быў створаны не для таго, каб расказаць усё, а для таго, каб зацікавіць моладзь гісторыяй, прыродай і прыгажосцю сваёй Радзімы.

Партрэты пісьменніка, гістарычныя карціны, пейзажы, жывапіс, графіка, скульптура. Экспазіцыю складаюць больш за 70 работ 45 аўтараў з розных гарадоў Беларусі.

Выстава падзелена на дзве часткі: адна частка работ экспануецца ў Аршанскім музеі Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча, другая – у Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В.А. Грамыкі.

Наш адрас:

вул.Уладзіміра Леніна, 26 (Аршанскі музей У.С.Караткевіча)

вул. Уладзіміра Леніна, 6а, 2-гі паверх (Аршанская гарадская мастацкая галерэя В.А.Грамыкі);

Час работы: з 10.00 до 18.00, штодня, акрамя панядзелка.

Кантактныя тэлефоны: 8-0216-51-18-49; 56-37-50; 51-20-52.