“Сямейныя каштоўнасці”

У Аршанскім музеі У.С.Караткевіча распачала сваю работу персанальная выстава фотамайстра Марыны Федарэнка. Тэматычныя фотаздымкі пад агульнай назвай “Сямейныя каштоўнасці”, паказваюць наведвальнікам музея прыгажосць сямейных адносін. Тонкі густ маладога фатографа гарманічна спалучаецца як з прыродай, так і з прыгожым штучным інтэрьерам. Сям’я – любімы жанр фатографа Марыны Федарэнка. Але, з аднолькавай цікавасцю і любоўю яна здымае прыроду і славутыя мясціны краін, па якіх ей давялося падарожнічаць.

Выстава “Сямейныя каштоўнасці” будзе доўжыцца ў музеі да 13 сакавіка бягучага года.

Запрашаем усіх акунуцца ва ўтульны свет сям’і, якой яна ўяўляецца Марыне Федарэнка.

Старшы навуковы супрацоўнік Аршанскага музея У.С. Караткевіча

Кацярына Касьянава