Запрашаем усіх на сапраўднае купальскае свята

6 ліпена з 14.00 — да 19.00 на Пятроўскам валу ў г.п. Копысь адбудзецца фолк-фэст “Купальскія таямніцы”. Вас чакае шмат цікавага — варажба, гульні з нячыстай сілай, таямнічы квэст, майстар-клас па вырабе абярэгаў, а таксама розныя тэматычныя пляцоўкі: “Рыцарскі шлях”, “Кніжныя таямніцы”, “Праказы нечысці”, прыгатаванне яешні на калодзе, канцэртаная праграма лепшых калектываў Аршаншчыны.
