5 верасня ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В.А.Грамыкі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы Міхася Цыбульскага «Нябёсы»

Нябёсы… Цяжка знайсці ў прыродзе нешта роўнае ім па велічнасці, разнастайнасці, выразнасці і прыгажосці. У розны час у нябёсах можна сустрэць самую шырокую палітру колераў і светлавых інтанацый. Фарбы нябёсаў не бываюць аднолькавымі…. Малюнкі у небе не паўтараюцца ніколі.
Нябёсы – высокая паэзія Прыроды, то сентыментальна-лірычная, то вытанчана філасофская, то спакойная, то экспрэсіўная але заўсёды арыгінальная і падкрэслена пачуццевая. У большасці жываспісных твораў нябёсы гэта і метафара, і своеасаблівы вобраз-сімвал не пазбаўлены сакральнага сэнсу. Пры гэтым нябёсы не належыць ніводнай краіне. Яны адны на ўсіх.
Нябёсы гэта калыска мастакоўскай фантазіі. Але пры тым гэта недасягальная дасканаласць і высокая ступень гармоніі. Мастак не можа не захапляццца тым, як цешацца нябёсы. Пад час працы на пленэры, у маўклівым дыялоге з краявідам адчуваеш сапраўдную еднасць з Сусветам. Бачыць гэту прыгажлосць і пры тым набліжацца да яе аллюстравання вялікае шчасце.
У экспазіцыі выставы прадстаўлены пейзажныя кампазіцыі ў тэхніцы алейнага жывапісу і гуашы, якія былі выкананы ў розны час, у розных гарадах і краінах, і ў якіх вобраз нябёсаў заняў адно з цэнтральных месцаў.
Выстава працягнеца да 29 верасня 2024 года ўключна.
Адрас: вул.Уладзіміра Леніна, 6а, 2 паверх (Аршанская гарадская мастацкая галерэя В.А.Грамыкі).
Час працы: 10.00-18.00, штодня, акрамя панядзелка.
Кантактны тэлефон: 8-0216-56-37-50.
Аб мастаку: Міхась Цыбульскі – мастацтвазнаўца, крытык, мастак-жывапісец, галоўны рэдактар часопіса «Мастацтва і культура», сябра Беларускага саюза мастакоў; старшыня Віцебскага абласнога мастацка-экспертнага савета па манументальным і манументальна-дэкаратыўным жывапісе; аўтар манаграфіі, раздзелаў у шматтомных выданнях, некалькіх соцен артыкулаў у часопісах і навуковых выданнях Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі, Латвіі, Літвы; аўтар-складальнік альбомаў і каталогаў; удзельнік абласных, рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выстаў і пленэраў; лаўрэат звання «Чалавек года Віцебшчыны» (2015 год).
Старшы навуковы супрацоўнік Аршанская гарадской мастацкай галерэі В.А.Грамыкі Наталля Качанава
