МНС інфармуе

У Аршанскім раёне ў перыяд з 09.02.2026 па 15.02.2026 зарэгістраваны тры пажары:

09.02.2026 паступіла паведамленне аб пажары гаспадарчай пабудовы ў в. Межава Аршанскага раёна. Пацярпелых няма. У выніку пажару ў гаспадарчай пабудове пашкоджаны дах, маёмасць, закураны сцены. Прычына пажару высвятляецца.

10.02.2026 паступіла паведамленне аб пажары ў грамадскай лазні ў г.Орша. У выніку пажару ў лазні пашкоджаны дах, столевае перакрыцце. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

12.02.2026 паступіла паведамленне аб пажары легкавога аўтамабіля ў аг.Барздаўка Аршанскага раёна. Пацярпелых няма. У выніку пажару знішчаны легкавы аўтамабіль. Прычына пажару высвятляецца.