Выстаўка работ Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Еўразійская Мастацкая Садружнасць”“Ладдзя творчасці і жыцця Уладзіміра Караткевіча”

5 лістапада 2026 года ў 16.00 у Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В.А.Грамыкі, на радзіме выдатнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу мастакоў Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Еўразійскае мастацкая садружнасць».
Праект прысвечаны літаратурнай спадчыне пісьменніка, яго любові да Беларусі, яе гісторыі, прыроды і культурных традыцый. На выставе будуць прадстаўлены карціны, прысвечаныя Уладзіміру Сямёнавічу: яго творам, а таксама мясцінам, звязаным з яго жыццём і творчасцю.
Праз мову жывапісу аўтары прапануюць уласны погляд на свет пісьменніка, яго духоўныя каштоўнасці і непарыўную сувязь з роднай зямлёй.
Назва выставы “Ладдзя жыцця і творчасці Уладзіміра Караткевіча” сімвалізуе яго шлях, творчы пошук і спадчыну, якая працягвае натхняць новыя пакаленні.
Экспазіцыя будзе прадстаўлена на дзвюх культурных пляцоўках Оршы: Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В.А.Грамыкі і ў музеі У.С.Караткевіча.
Выстава стане творчым дыялогам літаратуры і выяўленчага мастацтва, запрашэннем нанова адкрыць для сябе асобу Уладзіміра Караткевіча і адчуць прыгажосць Беларусі, якая жыла ў яго сэрцы і творчасці.
Запрашаем жыхароў і гасцей Оршы наведаць выставу, акунуцца ў свет вобразаў і пачуццяў, натхнёных творчасцю Уладзіміра Караткевіча, і адкрыць для сябе яго спадчыну праз мастацтва жывапісу! Выстава працягнецца да 27 снежня 2026 года ўключна.
Адрас: вуліца Уладзіміра Леніна, 6а, 2-гі паверх (Аршанская гарадская мастацкая галерэя В.А. Грамыкі).
Час працы: з 10.00 да 18.00, штодня, акрамя панядзелка.
Кантактныя тэлефоны: 8-0216-56-37-50.
Навуковы супрацоўнік
Аршанскай гарадской
мастацкай галерэі
В.А.Грамыкі Ганна Худалеева
