“Устану ранкам насустрач сонцу…”

У Аршанскім музеі У.С. Караткевіча адбыўся творчы вечар члена літаратурнага народнага аб’яднання “Дняпроўскія галасы”, паэтэсы, спявачкі і кампазітара, жанчыны прыгожай душы і абаяльнай знешнасці Тамары Міхайлаўны Краеўскай.
Тамары Міхайлаўны ў аднолькавай ступені падуладны вершы патрыятычный, грамадскай і лірычнай накіраванасці. А песні на словы паэткі нібы птушкі разлятаюцца па свеце. Іх спяваюць не толькі на Беларусі, але і далека за межамі краіны. Удзельнік і лаўрэат шматлікіх фестываляў і конкурсаў, Тамара Краеўская, заўсёды жаданы госць у вучнёўскіх і працоўных калектывах, на сцэнічных пляцоўках і творчых сустрэчах.
Госці мерапрыемства прынялі паэтку надзвычай цёпла і ветліва, а выкананне песен суправаджалася гучнымі апладысментамі.
На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 4 “Б” класа УА «Гімназія №2 г. Оршы», разам з настаўніцай Дзідзянок Наталляй Васільеўнай.
Прыемным сюрпрызам для гасцей стала выступленне вядомага ў Оршы і за яе межамі барда, удзельніка клуба аўтарскай песні “Акцэнт» пры ДКЧ Юрыя Булгача.
У заключнай частцы аўтарскага вечара з пажаданнем творчага натхнення выступіў ўдзельнік літаратурнага народнага аб’яднання “Дняпроўскія галасы” Уладзімір Міхайлавіч Жытноў, а таксама іншыя госці мерапрыемства.
Марыя Парчэўская, навуковы супрацоўнік Аршанскага музея У.С. Караткевіча
