“Стаю ўначы ў завіруху – Аддаўся наплыву мар”

У Аршанскім музеі У.С. Караткевіча адбылася літаратурна-музычная гасцёўня “Стаю ўначы ў завіруху – Аддаўся наплыву мар” з удзелам народнага ансамбля народных інструментаў (кіраўнік Людміла Радкевіч) ДШМ № 1 і Заслужанай артыскі Чачэна-Інгушскай ССР Валянціны Шылавай.

Ансамбль вось ужо на працягу дваццаці пяці гадоў вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. За час існавання калектыў набыў індывідуальны сцэнічны вобраз, стварыў свой адметны і разнастайны рэпертуар. Канцэртныя творы падбіраюцца з улікам густаў слухачоў, а значыць – даступныя для любой аўдыторыі.

Валянціна Шылава – салістка народнага аркестра рускіх народных інструментаў, валодае шматгранным талентам і шырокім дыяпазонам вакальнага выканання. Яна зараджае публіку неўтаймаванай энергіяй і пазітывам. Вясёлыя рытмы выклікалі ўсмешку, стваралі добры настрой і жаданне прытанцоўваць у такт музыцы. Зала гучна апладзіравала артыстам. На мерапрыемстве не засталося абыякавых да творчасці артыстаў людзей.

Навуковы супрацоўнік Аршанскага музея У.С. Караткевіча

Марыя Парчэўская