Зямны час Уладзіміра Жытнова

“Уверен я, что мы дойдем до края,
Закончится и мой в искусстве век.
И кто-то скажет у картин вздыхая:
“Он и талантливый, и скромный человек!”
Час сцірае з памяці людзей даты, падзеі, імёны. Але ёсць імя чалавека, якого аршанцы будуць памятаць доўгія гады. Вечар памяці Уладзіміра Жытнова, паэта, мастака, музыкі, спартсмена, адбыўся ў Аршанскім музеі У.С. Караткевіча.
На мерапрыемстве прысутнічала жонка Уладзіміра Міхайлавіча – Ларыса Навумаўна, якая распавяла прысутным, якім добрым, спагадным, мэтанакіраваным чалавекам быў Уладзімір Міхайлавіч. Сябры таленавітага аршанца – Валерый Маскалюнец, Тамара Камісарава, Аляксандр Прыстаўка падзяліліся ўспамінамі пра знаёмства з паэтам і мастаком, узгадалі яркія гісторыі з жыцця Уладзіміра Жытнова. Свае вершаваныя роздумы сябру па пяру прысвяцілі і члены літаратурнага народнага аб’яднання “Дняпроўскія галасы” – Канстанцін Нілаў, Анатоль Прохараў, Тамара Краеўская, Тамара Пруднікава, Вольга Крываносава, Людміла Ігнатава, Марына Кульпінава і Пётр Аўраменка. Прысутнічалі на мерапрыемстве і тыя людзі, у сэрцах якіх Уладзімір Міхайлавіч пакінуў глыбокі след.
Свой уклад у скарбонку памяці Уладзіміра Жытнова зрабілі і юныя музыкі Дар’я Аўсяннікава і Стас Салаўёў з ДУА «Аршанская дзіцячая школа мастацтваў №1». Рабяты пад кіраўніцтвам настаўніцы па класу домры Наталлі Мішніной і канцэртмайстра Дзіяны Жалудковай зрабілі прысутным музыкальны падарунак.
Гэта мерапрыемства стала пацвярджэннем ўсім вядомай фразы “Чалавек жывы, пакуль жывая памяць аб ім”.
Старшы навуковы супрацоўнік Аршанскага музея У.С.Караткевіча Кацярына Касьянова
